Расейскі журналіст: 9 траўня – шмат шуму, каб прыкрыць тое, пра што не хочацца казаць


Галоўны рэдактар «Эха Москвы в Петербурге» і гістарычнага часопісу «Дилетант» Віталь Дымарскі – пра пафас 9 траўня, савецкія міфы і пра тое, чаму не варта баяцца «расейскага свету».

«Той, хто кажа, што навучыць Радзіму любіць, будзе прывіваць любоў да ўлады»

– Вы шмат займаецеся гісторыяй. Раскажыце, калі ласка, пра самыя распащсюджаныя міфы Вялікай Айчыннай вайны, якія не з’яўляюцца праўдай, але цягам доўгага часу ўбіваюцца ў галовы.

– Некаторыя з гэтых міфаў былі ў свой час неабходныя і карысныя – для ўзняцця духу, укаранення героікі ў ваенную штодзённасць («панфілаўцы», Гастэла, Касмадзямянская, Прохараўка і г.д.). Іншая справа, што сёння, праз 70 гадоў, трэба спакойна ад гэтых міфаў вызваляцца, распавядаць праўду, прызнаючы велізарную колькасць зробленых памылак – палітычных (пачынаючы з пакту 1939 года), вайсковых (трагедыя 1941-га года), эканамічных (негатовасць народнай гаспадаркі да вайны). Прызнанне памылак патрэбна не для самабічавання, а для здабывання ўрокаў. Вопыт двух чачэнскіх войнаў, грузінскай вайны 2008 года, паводле прызнанняў саміх вайскоўцаў, паказвае, што ўрокі не вывучаныя і не засвоеныя.

А галоўнае, вызначыць урэшце цану перамогі. Усе падлікі ахвяраў дагэтуль носяць прыблізны характар і не даюць поўнага ўяўлення пра страты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”185537″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота ddgroupclub.ru[/vc_column_text][vc_column_text]– Паводле сучасных афіцыйных звестак у гэтай вайне загінула 27 млн савецкіх людзей. А тым часам на тэлеканалах – пафасна-святочная атмасфера. Як па-вашаму, ці правільна кожны год вось так намольваць ікону гэтай вайны?

– Мне здаецца, што 9-га траўня мусіць быць менш свята, а больш слёз. І размоў пра гісторыю вайны, каб новыя пакаленні разумелі, што і як перажыла краіна ў 40-я гады мінулага стагоддзя. А ўсе гэтыя стужачкі, якія сталі «абавязалаўкай», толькі прыкрываюць сёння нядбайнасць уладаў, якія, скажам, да гэтага часу не могуць забяспечыць усіх ветэранаў жытлом – нягледзячы на штогадовыя абяцанні. А так атрымліваецца: што Алімпійскія гульні, што 9 траўня – шмат шуму, каб прыкрыць тое, пра што казаць зусім не хочацца.

– Цяпер у Расеі шмат кажуць пра патрыятычнае выхаванне. Ці можна, ці трэба вучыць маладога чалавека любіць Радзіму?

– Не ведаю. Думаю, ніхто гэтага не ведае. А той, хто кажа, што навучыць некага Радзіму любіць, будзе прывіваць любоў не да Радзімы, а да ўлады, як бы яна ні называлася – Пуцін, Лукашэнка ці яшчэ неяк. Салтыкоў-Шчадрын, ды не ён адзін, папярэджваў пра тое, што не трэба блытаць любоў да Радзімы з любоўю да начальства.

Выкладаннем выключна «слаўных старонак» гісторыі, вы нічога не дабʼецеся. Абʼём інфармацыі сёння такі, што любая няпраўда, не ўся праўда ды і проста хлусня вельмі хутка зняпраўджваюцца, што выклікае не столькі любоў да Радзімы, колькі недавер да прапагандысцкіх тэкстаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”185533″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота astrobl.ru
[/vc_column_text][vc_column_text]

«Расейскі свет» – страшылка або пагроза новых войнаў?

– Вы разумееце, што такое «расейскі свет»?

– Разумею, але, мабыць, інакш, чым расейскія ўлады. «Расейскі свет» – паняцце культуралагічнае, лінгвістычнае, але не палітычнае. Такога кшталту абʼяднанне існуе, да прыкладу, у французаў – пад назвай «франкафонія». Вядома, усе імпрэзы, якія ладзяцца ў гэтым фармаце, так ці інакш спрыяюць яднанню людзей на аснове прыхільнасці да французскай мовы, а заадно – дапамагаюць іміджу самой Францыі. Але ніяк не маюць на ўвазе прэтэнзіяў на чужыя тэрыторыі ды на «кіроўную ролю».

Асцерагацца трэба не «расейскага свету», а палітыкаў, якія абвяшчаюць вяртанне да савецкіх часоў, да адраджэння СССР. «Расейскі свет» – прыкрыццё імперскага сіндрому. Хутчэй за ўсё, гэта на самой справе толькі страшылка, паколькі ў Расеі недастаткова сіл, каб вярнуць мінулае, а ў астатніх няма жадання. Але, як паказваюць падзеі на паўднёвым усходзе Украіны, пры пэўных абставінах спакуса ўзнікае, і да гэтага трэба быць гатовымі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”185525″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота replika.md[/vc_column_text][vc_column_text]– Такія краіны, як Беларусь, цесна звязаныя са сваймі велізарнымі суседзямі, ці могуць яны быць незалежнымі ад гэтых суседзяў?

– Незалежным ад суседзяў не можа быць ніхто – ні вялікі, ні маленькі. Так ці інакш уся Еўропа звязаная паміж сабой. І, скажам, Нямеччына ці Францыя, якія лічацца лідарамі еўрапейскай інтэграцыі, не могуць лічыць сябе незалежнымі ад больш дробных партнёраў ва ўмовах кансэнсуснага прыняцця пастаноў. Расеі і Беларусі наканаванае сумеснае пражыванне. Іншая справа – у якім статусе будзе кожная з краін? Як будуць будавацца іх адносіны? Я лічу, што Беларусь амаль пэўна, а Расею вельмі верагодна чакае еўрапейская будучыня, унутры якой шматлікія праблемы ўзаемаадносін паміж краінамі, якія сёння падаюцца невырашальнымі, урэгулююцца.

У процілеглым выпадку і Беларусь, і Расея рызыкуюць адстаць ад тэмпаў сусветнага развіцця і апынуцца, у лепшым выпадку, у самой гушчы пелатону, адкуль цяжка, калі ўвогуле магчыма, выбрацца ў групу лідараў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”185541″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота expert.ru[/vc_column_text][vc_column_text]– Наагул, для вас з Пецярбургу Беларусь – гэта што?

– Беларусь для мяне (адкуль бы я ні глядзеў) – краіна, якая шукае сябе, свой шлях, сваю ідэнтыфікацыю пасля атрымання незалежнасці. Краіна, якая, як і Расея, Украіна і ўсе іншыя былыя савецкія рэспублікі, не паставіла яшчэ кропкі ў постсавецкім развіцці.

– У Расеі напярэдадні парламенцкіх выбараў развалілася дэмакратычная кааліцыя. У Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў яна нават не ўтварылася. Зразумела, што прычыны ўсюды розныя, але чаму дэмакраты, якія выступаюць за адныя і тыя ж дэмакратычныя каштоўнасці, ніколі не могуць абʼяднацца?

– Таму што яны такія ж савецкія людзі, як і тыя, хто асталяваўся ва ўладзе. Галоўнае – адсутнасць дэмакратычнай, прававой культуры. Граюць ролю асабістыя амбіцыі, няўмелая праца з грамадскай думкай, ды і каштоўнасці ў іх зусім не аднолькавыя.

Гутарыў Яўген Балінскі, belsat.eu

Стужка навінаў