Расейскі відэачасопіс назваў беларускі «Паланэз» адной з лепшых РСЗА ў свеце ў 2017 годзе


Топ-10 лепшых РСЗА, у які трапіў беларускі «Паланэз»

Беларускі «Паланэз» – у тройцы лепшых РСЗА ў свеце ў 2017 годзе.

Расейскі інтэрнэт-відэаканал «Армии мира» паставіў беларускую рэактыўную сістэму залпавага агню «Паланэз» на 3-е месца ў рэйтынгу лепшых РСЗА свету ў гэтым годзе.

Першае і другое месцы ў рэйтынгу занялі кітайскія «WS-2D» і «AR3» адпаведна.

Упершыню «Паланэзы» паказалі 9 траўня 2014 года на ваенным парадзе ў гонар Дня перамогі ў Менску. Кожная баявая машына «Паланэзу» здольная адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці 200-300 км. Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА «Паланэз» вырабленыя на Менскім заводзе колавых цягачоў. Першыя баявыя пускі сістэмы «Паланэз» правялі 16 чэрвеня мінулага году на палігоне ў Гомельскай вобласці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў