Расейскі вайсковы эксперт пра «ракетны канфлікт» Масквы і Вашынгтона: Еўропа стане «ядравай пустэльняй»


Размяшчэнне ракетаў малой і сярэдняй далёкасці ў краінах Усходняй Еўропы, ператварае іх у ваенны плацдарм, піша расейскі вайсковы эксперт Уладзіслаў Шурыгін.

«Любая з гэтых краінаў становіцца патэнцыйнай ядравай пустэльняй», – мяркуе Шурыгін.

А жыхары гэтых краінаў ператвараюцца ў «закладнікаў, якіх пачалі расстрэльваць», сцвярджае адмысловец. Такі сцэнар падаецца эксперту цалкам праўдападобным, калі ЗША пасля дэнансавання Дамовы аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці прымуць рашэнне размясціць ядравую зброю ва Усходняй Еўропе.

Варта адзначыць, што афіцыйных планаў аб размяшчэнні ядравых ракетаў у Еўропе Белы дом не агучваў.

Hавiны
«Усе адчувальныя месцы» будзе бараніць Расея, калі амерыканцы дэнансуюць «ракетную дамову»
2018.12.05 21:27

Эксперт нагадаў, што цяпер «глыбіня паласы вайны» складае 500 км. (далёкасць дзеяння комплексаў «Искандер»), якія адлічваюцца ад межаў Калінінградскай вобласці. Сёлета Вашынгтон прыгразіў Маскве выйсці з ДРСМД. Амерыканскія палітыкі сцвярджаюць, што Расея парушае гэтую дамову.

МЗС Беларусі прытрымліваецца пазіцыі, што ліквідацыя гэтай дамовы можа нанесці значную шкоду рэгіянальнай і глабальнай стабільнасці ў свеце.

У кастрычніку амбасадар Расейскай Федэрацыі ў нашай краіне Міхаіл Бабіч паабяцаў, што войскі нашых усходніх суседзяў абавязкова ўмяшаюцца ў выпадку вайсковай агрэсіі супраць Беларусі. Пра гэта дыпламат заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1», каментуючы магчымае з’яўленне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы.

Hавiны
Амерыканская вайсковая база дакладна з’явіцца ў Польшчы
2018.10.05 08:22

ЮВ, belsat.eu, паводле iz.ru

Стужка навінаў