Расейскі ўрад паслабіў харчовае эмбарга ў дачыненні да заходніх краінаў


Прэмʼер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў дазволіў імпарт мяса птушкі, ялавічыны і гародніны, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці дзіцячага харчавання.

Дакумент з адпаведнай пастановай апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расеі. Міністэрству сельскай гаспадаркі гэтай краіны даручылі распрацаваць парадак пацвярджэння мэтавага прызначэння тавараў, якія ўвозяць.

Відэасюжэт пра «вайну» Расеі супраць заходніх харчоў год таму

Раней, амаль адразу пасля паведамлення пра планы G7 працягнуць санкцыі ў дачыненні да Расеі, Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра намер павялічыць тэрмін харчовага эмбарга да 2017 года. За амаль два гады яго дзеяння пастаўшчыкі і рытэйлеры адаптаваліся да новых умоваў і не чакаюць ад працягнення адказных санкцыяў асаблівых зменаў у сваёй працы.

НМ, belsat.eu, паводле «Коммерсантъ»

Стужка навінаў