Расейскі тэлеканал патроліў пенсіянера, які нецэнзурна распавёў пра свае ўражанні ад навагодняй ялінкі


Муніцыпальнае «Бійскае тэлебачанне» апублікавала на сваім YouTube-канале відэахіт рунэту, на якім пенсіянер у нецэнзурнай форме распавёў пра свае ўражанні ад навагодняй ялінкі, усталяванай на адной з плошчаў расейскага гораду Бійск (Паўднёвая Сібір).

Бійскае тэлебачанне» у іранічнай форме запрасіла мужчыну прыйсці «на ялінку».

Нагадаем, што на мінулым тыдні журналісты «Бійскага тэлебачання» зрабілі апытанку на вуліцах гораду. Адзін з мясцовых жыхароў замест адказу на пытанне журналіста паскардзіўся на маленькую пенсію.

ВІДЭА
«Апошні х*й без солі даядаю»: пенсіянер сказаў журналістам, што думае пра навагоднюю ялінку
2018.12.03 07:09

Першапачаткова адказ не трапіў у выпуск навінаў «Бійскага тэлебачання».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў