Расейскі рубель цягне на дно беларускую валюту


Курс беларускага рубля працягвае зніжацца пасля адкрыцця таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) 10 красавіка.

Услед за расейскай валютай беларускі рубель працягвае падзенне адносна амерыканскага долара і еўра. Праўда, расейскі рубель падае адносна долара і еўра яшчэ хутчэй.

9 красавіка на таргах БВФБ беларускі рубель умацаваўся адносна расейскай валюты і ўпаў адносна долара і еўра.

Курсы па стане на 12:24-12-39 (10.04.2018). Крыніца: bcse.by

Падзенне расейскай валюты пачалося на фоне зніжэння асноўных біржавых індэксаў у звязку з падзеннем катыровак акцыяў расейскіх кампаніяў.

Акцыі расейскіх кампаніяў патаннелі праз уведзеныя Мінфінам ЗША санкцыі супраць расейскіх алігархаў і чыноўнікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў