Расейскі пракурор патрабуе даць Паўлу Грыбу 6 гадоў калоніі


21 сакавіка падчас чарговага судовага паседжання ў растоўскім судзе абвінавачанне запатрабавала для ўкраінца Паўла Грыба 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта ў сябе ў «Facebook’у» напісаў расейскі актывіст Уладзіслаў Разанцаў.

Нагадаем, што Павел Грыб знік пасля перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы 24 жніўня 2017 года. Ён ехаў у Гомель на сустрэчу з Таццянай Яршова (пазней у інтэрвʼю журналістам яна прызналася, што сустрэча адбылася па ініцыятыве ФСБ).

Сваякі Грыба і ЕЗ абвінавачваюць ФСБ у правядзенні аперацыі па выкраданні хлопца з Беларусі. А Амбасада Украіны накіравала ноту ў МЗС Беларусі. Расейскія сілавікі сцвярджаюць, што ўкраінца затрымалі ў Смаленскай вобласці.

Hавiны
Павел Грыб, якога ФСБ выкрала ў Беларусі: «Я адчуваў, што не вярнуся»
2019.02.03 08:31

У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Павел Грыб дзейнічаў пад ціскам нейкага Стэфана Капіноса, з якім пазнаёміўся ў 2013 годзе. Хлопца абвінавачваюць паводле артыкула 205.1, частка 1 КК Расеі (схіленне да тэракту).

ВІДЭА
ФСБ абвінавачвае выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба ў падрыхтоўцы выбуху ў школе ў Сочы
2017.10.19 13:51

У студзені ўкраінская амбудсмэн Людміла Дзянісава заявіла, што ўкраінскі палітвязень Павел Грыб знаходзіцца ў крытычным стане.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў