Расейскі канал ТНТ выразаў са «Слугі народа» жарт Зяленскага «Пуцін – Хубло?»


Тэлеканал ТНТ пачаў паказваць серыял «Слуга народа» на наступны дзень пасля парыжскай сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. У першай серыі журналісты Бі-бі-сі заўважылі цэнзуру – выразаны жарт пра кіраўніка Расеі.

Нагадаем, што ў серыяле «Слуга народу» Зяленскі грае Галабародзьку – настаўніка, які выпадкова стаў прэзідэнтам Украіны. У першай серыі галоўны герой кажа фразу: «Пуцін – Хубло?».

Hавiны
Зяленскі пра суседзяў: Пуцін – вораг і «Хубло», Лукашэнка – ніхто. Сцісла пра абяцанні новага лідара Украіны
2019.04.26 17:09

Гэтак Галабародзька рэагуе на назву маркі гадзінніка, які нібыта носіць прэзідэнт Расеі. Аўтары сцэнару такім чынам абыгралі матную мянушку прэзідэнта Расеі, прыдуманую ўкраінскімі футбольнымі фанатамі.

Менавіта гэты жарт выразаў ТНТ. Паводле Бі-бі-сі, было нават бачна гэтак званую мантажную склейку.

А так жарт выглядае ва ўкраінскім прома-роліку.

Цікава, што адцэнзураваную серыю паказалі не ва ўсёй Расеі. Так, напрыклад, жыхары самых усходніх рэгіёнаў убачылі арыгінал. На гэты факт звяртае ўвагу Telegram-канал Планёрка.

Праз некалькі гадзінаў масквічам паказалі версію «не Хубло».

Гадзіннікі «Hublot» сапраўды існуюць. І каштуюць «па-прэзідэнцку».

Крыніца: hublot.com

11 лістапада тэлеканал «Беларусь 1» таксама пачаў паказваць серыял «Слуга народа».

Hавiны
Глядач прапанаваў БТ паказаць замест «Слугі народа» фільм NEXTA пра Лукашэнку
2019.11.03 18:52

Дарэчы ў серыяле ёсць жарты і пра Аляксандра Лукашэнку.

«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», – аб’яўляе супрацоўнік службы пратаколу ў адной з першых серыяў.

На гэтай фразе Галабародзька ўскоквае.

«Можна не ўставаць», – спыняюць яго прысутныя.

Ці паказаў гэта «Беларусь 1» не вядома.

ЮВ belsat.eu

 

Стужка навінаў