Расейскі губернатар патлумачыў словы Лукашэнкі пра «беларускі» Калінінград


Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Аліханава.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка не меў на ўвазе нічога дрэннага, калі назваў Калінінградскую вобласць Расеі «сваёй». Пра гэта заявіў РБК губернатар вобласці Антон Аліханаў.

Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што досыць вялікая колькасць беларусаў у Савецкі час пераязджала жыць і працаваць у Калінінград

«Цяпер у нас добрыя сувязі і на чалавечым узроўні, і на ўзроўні прадпрымальнікаў», – сказаў ён.

Hавiны
Лукашэнка лічыць добрым, што Калінінградскую вобласць не аддалі БССР, як некалі Крым Украіне
2019.11.25 19:16

Паводле яго, за апошнія два гады тавараабарот паміж Калінінградам і Беларуссю падвоіўся, бакі супрацоўнічаюць у шмат якіх галінах, уключаючы вытворчасць аўтамабіляў.

Кіраўнік Беларусі 25 лістапада падчас сустрэчы з Аліханавым заявіў, што Калінінградчына з’яўляецца геаграфічна і гістарычна вельмі блізкай вобласцю. Паводле яго слоў, «яшчэ ў савецкія часы, калі была адзіная краіна, шмат было размоваў на самым высокім узроўні пра тое, каб далучыць Калінінградскую вобласць да Беларусі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў