Расейскі гісторык у эфіры «Россия 1»: «Чаму б нам не скінуць адну бомбачку на Кіеў?»


Гісторык Яўген Спіцын задаў «рытарычнае» пытанне ў эфіры праграмы «60 минут» на тэлеканале «Россия 1».

«Вось адкажыце мне на простае дзіцячае пытанне: што ж мы, валодаючы ядравай зброяй, чатыры гады вядзем вайну з Украінай? Чаму б нам не скінуць усяго адну бомбачку на Кіеў? Знішчыць кіеўскі фашысцкі рэжым і ўсе – праблема вырашана», – звярнуўся Спіцын да былога ўкраінскага дыпламата Вадзіма Трюханава.

Вядоўцы праграмы адрэагавалі на гэтую рэпліку ўсмешкамі і папрасілі не пужаць тэлегледачоў.

Апошні выпуск праграмы «60 минут» быў прысвечаны спробе краінаў Балтыі спагнаць з Расеі кампенсацыю за «савецкую акупацыю» (перыяд знаходжання Літвы, Латвіі і Эстоніі ў складзе СССР).

Яўген Спіцын – расейскі гісторык, педагог. 20 гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў двух маскоўскіх школах. Аўтар падручнікаў па гісторыі Расеі, член Экспертнай рады Камітэту Дзяржаўнай Думы РФ у пытаннях бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў