Расейскі Гідраметэацэнтр і амерыканскія навукоўцы прагназуюць рэкордна гарачае лета


Навуковы кіраўнік расейскага Гідраметэацэнтра пагадзіўся з высновамі амерыканскага Нацыянальнага ўпраўлення па даследаваннях акіяну і атмасферы, якое прагназуе, што лета 2020 года можа стаць рэкордна гарачым.

13 красавіка адмыслоўцы амерыканскага Нацыянальнага ўпраўлення па даследаваннях акіяну і атмасферы (NOAA) паведамілі, што 2020 год з верагоднасцю 75 % стане самым гарачым у гісторыі. Прадстаўнік расейскага Гідраметэацэнтра мяркуе, што лета-2020 увойдзе «у пяцёрку самых гарачых гадоў» за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Мапа тэмпературных рэкордаў у 2020 годзе. Інфаграфіка noaa.gov

«Магчыма, год будзе не рэкордна цёплым, але другім у рангу тэмператур ці трэцім, тое, што будзе высокая тэмпература, – гэта безумоўна. З верагоднасцю 99 % ён увойдзе ў пяцёрку самых гарачых гадоў», – сказаў у размове з ria.ru Раман Вільфанд, навуковы кіраўнік расейскага Гідраметэацэнтра.

Сіноптык таксама нагадаў, што кліматолагі схільныя чакаць рэкордаў ад кожнага наступнага пяцігоддзя. Паводле Рамана Вільфанда, гэта вынік глабальнага пацяплення. Рост тэмпературы звязаны з устойлівым павелічэннем парніковых газаў у атмасферы.

ВІДЭА
Каронавірус, засуха і неўраджай. Падаражэюць мяса і малако?
2020.04.27 12:53

27 красавіка на нарадзе аб сітуацыі з паводкамі і пажарамі ў рэгіёнах кіраўнік Мінпрыроды РФ Дзмітрый Кабылкін папярэдзіў Уладзіміра Пуціна, што набліжаецца рэкордна гарачае лета, піша interfax-russia.ru.

Аб’ектыў
Радыеактыўныя пажары ўва ўкраінскіх лясах падступілі да Беларусі
2020.04.18 22:33

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў