Расейскі газ для Беларусі сёлета патаннеў


Пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у мінулым годзе павялічыліся на 7 % і склалі 20,33 мільярдаў кубічных метраў супраць 19 мільярдаў кубаметраў у 2017 годзе, вынікае з матэрыялаў да сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

«Расея з’яўляецца асноўным пастаўніком нафты і газу ў Беларусь. У 2017 годзе Расея паставіла ў Беларусь 18 мільёнаў тон нафты і 19 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу, у 2018 годзе – 20,33 мільярды кубічных метраў газу і 18 мільёнаў тон нафты», – адзначаецца ў матэрыялах, доступ да якіх атрымаў ТАСС.

У 2018-2019 гадах Беларусь закупляе газ у Расеі са зніжкай. Цана расейскага газу для нашай краіны ў 2018 годзе складала 129 долараў за 1 тысячу кубаметраў а сёлета яна знізіцца нават да 127 долараў.

13 лютага на перамовах у Сочы лідары дзвюх краін плануюць абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Чакаецца, што на перамовах палітыкі закрануць пытанні цэнаўтварэння на расейскі газ і праблему выпадаючых прыбыткаў Беларусі ў выніку расейскага падатковага манеўру ў нафтавай галіне.

Як паведамляў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, чакаецца, што кіраўнікі краінаў правядуць перамовы па большай частцы ў фармаце «сам-насам».

Аб’ектыў
Лукашэнка публічна паспрачаўся з Пуціным за кошты на газ
2018.12.06 22:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў