Расейскі энтамолаг назваў новы від трапічнага жука ў гонар Ягора Летава


Augyles letovi

Новы від жукоў з сямейства пілаусаў (лац. Heteroceridae) атрымаў назву Augyles letovi у гонар лідара гурта «Грамадзянская абарона» Ягора Летава. Артыкул Аляксея Сажнёва з Інстытуту біялогіі ўнутраных водаў імя Папаніна пра новы від быў апублікаваны ў часопісе «Zootaxa».

Аўтар артыкулу апісаў трапічнага жука як насякомае даўжынёй 3,2-3,3 мм., якое мае светла-карычневую афарбоўку і светла-жоўтыя плямы на спіне. Упершыню гэты від адкрылі ў В’етнаме ў 1976 годзе.

Новыя віды часта называюць імёнамі вядомых людзей. Так, напрыклад, новы від плоскіх чарвякоў-паразітаў назвалі ў гонар экс-прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы – Baracktrema obamai, від крэветак у гонар гутра «Pink Floyd» – Synalpheus pinkfloydi, а від амёбаў з Бразіліі назвалі ў гонар Гэндальфа з кінастужкі «Уладар пярсцёнкаў» – Arcella gandalfi.

ЮВ, belsat.eu, паводле nplus1.ru

Глядзі таксама
Каментары