Расейскі дэпутат параіў пенсіянерам недаядаць


Генадзь Анішчанка.
Фота: Anton Novoderezhkin/TASS/Forum

Былы галоўны санітарны доктар Расеі, дэпутат Дзяржаўнай думы Генадзь Анішчанка парэкамендаваў расейскім пенсіянерам менш есці. Зрабіў ён гэта, каментуючы звесткі пра эфектыўнасць інтэнсіўных трэнаванняў дзеля пазбаўлення ад брушнога тлушчу, які стварае рызыку сардэчных захворванняў.

Анішчанка прызнаў, што фізічная нагрузка патрэбная, але толькі тады, «калі, пры гэтым, сэрца дазваляе», паведамляе RNS.

Hавiны
Хто ж гэты пенсіянер з Бійску, які «Апошні х*й без солі даядае»
2018.12.14 19:39

Паводле яго, варта не забываць, што аб’ём спажывання ежы, асабліва ў сталых людзей таксама павінен быць эфектыўным.

«Спалучэнне – жыць ледзь-ледзь надгаладзь і займацца фізічнай нагрузкай – самае эфектыўнае», – заявіў дэпутат.

Hавiны
У Італіі знізілі пенсійны ўзрост і ўвялі квоты на стаж
2019.01.29 09:02

3 кастрычніка 2018 года Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб паэтапным павышэнні ўзросту выхаду на пенсію на пяць гадоў – да 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў