Расейскі блогер Ілля Варламаў назваў беларусаў героямі 2020 года


Вядомы расейскі відэаблогер Ілля Варламаў на сваім YouTube канале распавёў, што падзеі ў Беларусі з’яўляюцца галоўнай тэмай пасля каронавіруса і назваў беларусаў галоўнымі героямі мінулага году.

Расейскі блогер Ілля Варламаў падвёў вынікі 2020 году. У сваім відэа ён правёў пра гісторыю беларускіх пратэстаў 2020 года і прыйшоў да высновы, што беларусы заслугоўваць таго, каб іх назваць галоўнымі героямі 2020 году, а Лукашэнку ён ахарактарызаваў, як «галоўны вупыр году».

«Не змірыліся з скрадзенымі выбарамі, яны выйшлі на вуліцы і ўжо больш за чатыры месяцы б’юцца за сваю будучыню. Беларусаў расстрэльвалі, саджалі за краты, збівалі і катавалі, але яны працягваюць выходзіць. Беларусы ў гэтым годзе сталі сапраўдным прыкладам мужнасці, самаахвярнасці і ўзаемадапамогі. Яны паказалі, што значыць па-сапраўднаму любіць сваю краіну.

Я ведаю, у мяне шмат гледачоў і чытачоў з Беларусі. Хачу звярнуцца да іх.

Сябры, вы ўжо перамаглі: вы перамаглі свой страх, няўпэўненасць, пачуццё, што нічога нельга памяняць – тое, што звычайна скоўвае людзей і дазваляе розным вупырам тварыць бязмежжа. Вы ўбачылі, што вас, неабыякавых, вельмі шмат, вы пазнаёміліся з суседзямі, набылі новых сяброў. Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсці яго прыстойна. Не дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і ня бывайце», – сказаў Ілля Варламаў.

Hавiны
Што забаранілі беларусам і што дазволілі сілавікам пасля выбараў 2020 года. Антырэйтынг пераменаў да горшага
2021.01.02 16:28

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў