Расейскі авіяносец «Адмірал Кузняцоў» атрымаў вялікую прабоіну, плывучы док патануў


У расейскім горадзе Мурманск адбылася аварыя, у выніку якой затануў плывучы док ПД-50, а авіяносец «Адмірал Кузняцоў» атрымаў вялікую прабоіну.

Паведамляецца, што падчас планавых рамонтных работ авіяносца «Адмірал Кузняцоў» адбылося аварыйнае затапленне плывучага дока ПД-50. У выніку інцыдэнту пацярпелі чатыры чалавекі, яшчэ адзін прапаў без вестак. Падчас аварыі ўпалі два вежавыя краны, адзін з іх – на авіяносец. «Адмірал Кузняцоў» атрымаў прабоіну памераў у 4 на 5 метраў. Аварыя адбылася ў выніку раптоўнага адключэння электраэнергіі праз што цыстэрны плывучага дока запоўніліся вадой і ён пайшлі на дно.

У Аб’яднанай суднабудаўнічай кампаніі заяўляюць, што рамонт авіяносца зойме прыкладна 1-1,5 тыдня, сурʼёзных выдаткаў на гэта не спатрэбіцца, піша РИА Новости.

Расейская «Новая газета» сцвярджае, што плывучы док ПД-50 быў адзіным у Расеі, здольным прыняць авіяносец на рамонт. Крыніцы «Інтэрфаксу» гэтае зацвярджэнне зняпраўджвае.

Восенню 2016 года «Адмірал Кузняцоў» прыняў удзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі, з яго борта здзяйсняліся авіяналёты па пазіцыях паўстанцаў. Падчас рэйду авіяносца разбіліся 2 расейскіх самалёта, што здзяйснялі вылеты з борта карабля – абодва пры заходзе на пасадку.

«Адмірал Кузняцоў» узначаліў складзены The National Interest рэйтынг найгоршых у свеце авіяносцаў. «Кузняцоў» павольна рухаецца, мае мноства тэхнічных няспраўнасцяў і ўжо даўно стаў персанажам мемаў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары