Расейскі апазіцыянер: У Расеі адбыўся дзяржаўны пераварот


Беглы расейскі прадпрымальнік і апазіцыянер Яўгеній Чычваркін лічыць, што ў Расеі адбыўся дзяржаўны пераварот. Пра гэта ён напісаў у Instagram.

«Няма ніякага Савету Міністраў, няма ўрада, няма Дзярждумы, няма Савету Федэрацыі і Дзяржсавету таксама няма. Гэта сімулякр дзяржаўных інстытутаў, бутафорыя. Ёсць Пуцін і рой вакол яго. Ёсць сілавікі і рэшткі недзяржаўнага бізнесу, якія яны даядаюць», – заявіў ён.

На думку Чычваркіна, Расею чакае ў бліжэйшыя гады рэцэсія.

«Ніякага транзіту ўлады не будзе. Будзе Пуцін, пакуль ён не памрэ ад старасці ці яго не заб’юць «свае ж». Захад назапасіў тлушчу за гэтыя гады, усход таксама, Расея – не. Пенс фонд не пакрывае абавязкі, датуецца, інфраструктура ў руінах амаль, усё старое. Назапашванняў мала, трацяцца на вайну, а не жыццё людзей. Усё крадзецца, як у апошні дзень. Інвестыцыяў няма. Народ у маркоце і нічому не верыць. Эміграцыя больш у разы, чым афіцыйныя лічбы», – мяркуе ён.

Паводле яго, апошнія падзеі са зменай ураду ды падрыхтоўкай змяненняў Канстытуцыі з’яўляюцца дзяржаўным пераваротам, які «канчаткова паказаў, усё дазволена».

Hавiны
Пуцін хоча змяніць Канстытуцыю РФ. Паглынанне Беларусі адмяняецца?
2020.01.15 17:52

Таму Чычваркін параіў думаючым людзям у РФ з’язджаць з краіны, бо «гамон не за гарамі».

У сваім пасланні да Федэральнага сходу 15 студзеня Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць расейскую Канстытуцыю. У прыватнасці, ён прапанаваў абмежаваць у РФ прыярытэт міжнароднага права, павялічыць паўнамоцтвы Дзяржаўнага савету і замацаваць яго статус у Канстытуцыі, даць Дзярждуме права сцвярджаць урад, а таксама забараніць адной асобе займаць пасаду прэзідэнта Расеі больш за два тэрміны запар.

Усерасійскае галасаванне адносна гэтых паправак пройдзе ў адзін з выхадных дзён да 1 траўня. Чакаецца, што адпаведныя законапраекты ўнясуць у Дзяржаўную думу ўжо ў лютым-сакавіку 2020 года.

Hавiны
Пуцін афіцыйна прызначыў новага прэм’ер-міністра
2020.01.16 15:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў