Расейскі апазіцыянер Навальны паведаміў пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы


Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля другога запар арышту. Яго чакаў непрыемны сюрпрыз.

Палітык распавёў пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы.

«Раптам сёння раніцай майму адвакату патэлефанаваў следчы МУС, заявіўшы, што я сёння мушу прыйсці да яго, і мне выставяць абвінавачанне паводле яшчэ адной крымінальнай справы. Я ўвогуле не здзіўлены, нічога іншага гэтыя хлопцы прыдумаць не могуць. І нягледзячы ні на што, нашая арганізацыя і нашыя штабы будуць працаваць напоўніцу», – гаворыць у відэазвароце на «YouTube» Аляксей Навальны.

У жніўні ён атрымаў 30 содняў арышту за студзеньскую акцыю «Забастоўка выбарнікаў». Калі ён выйшаў са спецпрыёмніку 24 верасня, яго зноў затрымалі і арыштавалі паводле рашэння суда яшчэ на 20 содняў – за няўзгоднены мітынг 9 верасня. Апошні арышт скончыўся ўчора.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў