Расейскі амбасадар пракаментаваў праблему выкарыстання слова «Белоруссия»


На фота: расейскі фігурыст Аляксей Ціханаў

Афіцыйная назва сучаснай беларускай дзяржавы – Беларусь, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры «Беларусь 1».

«Вы ведаеце, я б не лез у гэтыя лінгвістычныя спрэчкі. Для мяне ёсць адно галоўнае паняцце: я – амбасадар у суверэннай дзяржаве, якая паводле Канстытуцыі – Беларусь», – заявіў Сурыкаў.

Такім чынам амбасадар адказаў на пытанне пра тое, што расейскія медыі ўпарта называць Беларусь «па-старому» – «Белоруссия».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў