Расейскі амбасадар пра базы ЗША ў суседніх з Беларуссю краінах: Нічога добрага ім гэта не прынясе


Міхаіл Бабіч, фота ria.ru

Узмоцненая мілітарызацыя рэгіёна і будаўніцтва «форта Трампа» – «гэта фактар трывожны, і грэбаваць ім нельга», мяркуе амбасадар Расеі ў Менску Міхаіл Бабіч.

«Намаганні свае мы нарошчваем адэкватна абстаноўцы, якая развіваецца. Ёсць усё і для абароны, і для ўдару ў адказ. Любы напад на Беларусь Масква будзе лічыць нападам на Расею «з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі», – заявіў Міхаіл Бабіч у эфіры беларускага дзяржаўнага тэлебачання.

Выказваючыся пра базы ЗША ў суседніх краінах, ён заявіў:

«Нічога добрага ні для Польшчы, ні для краінаў Балтыі, дзе гэтыя базы разгортваюцца, гэта не прынясе. Але Беларусь у гэтым плане абсалютна абароненая».

У пачатку месяца прэзідэнт Польшы Анджэй Дуда заявіў, што рашэнне аб размяшчэнні амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы ўжо прынятае, застаюцца тэхнічныя пытанні.

ЗША і Польшча – не пагражаюць нашай незалежнасці. Іншая справа Расея

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары