Расейскі алігарх набыў за $ 8,8 млн маніфест заснавальніка сучасных Алімпійскіх гульняў – і перадаў яго ў музей


Кіраўнік МАК Томас Бах і расейскі бізнесовец Алішэр Усманаў трымаюць у руках маніфест Пʼера дэ Кубертэна.
Фота: /IOC/Greg Martin

Бізнесовец Алішэр Усманаў перадаў Алімпійскаму музею ў Лазане арыгінал маніфесту П’ера дэ Кубертэна з заклікам адрадзіць Алімпійскія гульні, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК).

У 2019 годзе маніфест прадалі на аўкцыёне «Sothebyʼs» за $ 8,8 млн. Пакупніка тады не назвалі.

Кіраўнік МАК Томас Бах назваў перадачу дакументу «гістарычным момантам».

14-старонкавы рукапіс быў напісаны на абароце пустых рэгістрацыйных формаў Міжнароднага кангрэса фізічнага выхавання ў 1889 годзе

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў