Расейская пракуратура ўзялася за сардэлькі для Расгвардыі


Вайсковая пракуратура і Федэральная антыманапольная служба (ФАС) правераць пастаўшчыка харчоў для Расгвардыі. Федэральная служба бяспекі звярнула ўвагу на карупцыйную схему за некалькі месяцаў да расследавання расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, піша rbc.ru.

Паводле rbc.ru, ФАС узбудзіла справу аб «наяўнасці прыкметаў парушэння заканадаўства Расеі аб дзяржаўнай абароннай замове падчас пастаўкі харчоў Расгвардыі з мясакамбінату «Дружба народов». Расейскае выданне піша, што ініцыятарам узбуджэння справы была ФСБ.

У распараджэнні РБК, з’явіўся ліст кіраўніка аддзелу ўпраўлення ФСБ па Расгвардыі палкоўніка В.А. Вертэя намесніку кіраўніка ФАС Даніілу Фесюку з грыфам «для службовага карыстання». З ліста вынікае, што падчас закупак харчоў для Расгвардыі былі выкарыстаныя «карупцыйнаёмкія» схемы.

ВІДЭА
Кіраўнік Расгвардыі пакрыўдзіўся на расследаванне Навальнага і паабяцаў зрабіць з яго «сакавітую адбіўную»
2018.09.11 15:02

У расследаванні Навальнага сцвярджаецца, што фірма, якой кіруе былы калега камандуючага Расгвардыяй, атрымала эксклюзіўнае права на пастаўкі прадуктаў харчавання для 340 000 жаўнераў. Харчы набываліся па завышаных коштах. Такім правам кампанію «Дружба народов» надзяліў кіраўнік ураду РФ Дзмітрый Мядзведзеў гаворыцца ў расследаванні. У адказ на абвінавачанні з боку ФБК генерал Золатаў паабяцаў зрабіць з Аляксея Навальнага «сакавітую адбіўную» і назваў апазіцыянера «вырабам з амерыканскай прабіркі». У адказ на гэта Навальны апублікаваў расследаванне пра шыкоўныя маёнткі і кватэры Золатава.

Hавiны
«Разам з Пуціным ты ператвараеш Расею ў бананавую рэспубліку»: Навальны адказаў кіраўніку Расгвардыі
2018.10.18 14:53

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў