Расейская пенсіянерка стала на калені перад Мядзведзевым

ВІДЭА

13 лістапада кіраўнік расейскага ўраду Дзмітрый Мядзведзеў наведаў алтайскую вёску Саннікава, дзе падчас сустрэчы з мясцовымі жыхарамі пенсіянерка Таццяна Кадукіна стала перад ім на калені.

Мядзведзеў папрасіў пенсіянерку падняцца з каленяў і выслухаў яе. Жанчына распавяла кіраўніку ўраду пра праблему падачы гарачай вады ў ейным доме. У 140-кватэрны дом гарачая вада не падаецца з 2016 года.

«У мяне астма бранхіяльная, у мяне пайшлі спадарожныя захворванні, у пакоі плюс 10, мне нельга пераахалоджвацца», – сказала жанчына кіраўніку ўрада.

Дзмітрый Мядзведзеў паабяцаў, што «вада будзе».

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары