Расейская паліцыя затрымала на 48 гадзінаў Мамаева і Какорына


Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў

Агрэсіўных футбалістаў затрымалі па падазрэнні ў хуліганстве.

Пра гэта паведаміла інфармагенцтва ТАСС.

У Маскве п’яныя футбалісты збілі чыноўніка. Перад гэтым ад іх пацярпеў беларус

Раней супраць футбалістаў распачалі крымінальную справу.

Пра затрыманне Паўла Мамаева паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Расеі Ірына Волк. У ведамстве таксама паведамілі пра затрыманне Аляксандра Какорына.

Какорын і Мамаеў 8 кастрычніка збілі кіроўцу (грамадзяніна Беларусі) на стаянцы ў цэнтры Масквы. Пазней яны зладзілі бойку з чыноўнікам расейскага Мінпрамгандлю ў кавярні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Stanislav Krasilnikov/TASS

Глядзі таксама
Каментары