Расейская авіяцыя нанесла свой першы ўдар у Сірыі, недалёка ад гораду Хомс


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?t=7&v=0_nWF3xrosc”][vc_column_text]Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

Расея папярэдзіла ЗША, каб іх ваенныя самалёты не ляталі ў паветранай прасторы Сірыі, але не дала геаграфічных каардынатаў, якія планавалі атакаваць.

Расейская авіяцыя нанесла ўдары па кантраляваных апазіцыяй раёнах гарадоў Хомс і Хама.

Белы Дом заявіў, што іх паінфармавалі за гадзіну да авіяўдару.

Сёння Расейскі Савет Федэрацыі адзінагалосна дазволіў на выкарыстанне расейскага войска ў Сірыі. З такой просьбаю да Пуціна звяртаўся кіраўнік Сірыі Башар аль-Асад.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў