Расейская акторка Заваратнюк у коме


Расейская акторка Анастасія Заваратнюк, найбольш вядомая сваёй роляй у серыяле «Мая цудоўная няня», знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Пра гэта паведамляе тэлеканал «РЕН ТВ».

Заваратнюк трапіла ў рэанімацыю адной з маскоўскіх клінік. Прычынай стала пагаршэнне стану на фоне цяжкай хваробы. Адзначаецца, што пасля родаў акторка пачала скардзіцца на галаўныя болі.

ВІДЭА
Акторка Ганна Хітрык распавяла пра цяжкую хваробу
2018.11.05 10:18

Лекары ўвялі артыстку ў медыкаментозную каму, што прадугледжвае падключэнне да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але пасля яна ўпала ў глыбокую кому, не абумоўленую лекамі.

Акторцы неабходная аперацыя, аднак ва ўмовах пагаршэння стану артысткі хірургічнае ўмяшальніцтва небяспечнае.

Сябры Анастасіі Заваратнюк заявілі, што ейныя сваякі адмовіліся ад дапамогі, бо застаецца толькі «маліцца».

Акторцы 48 гадоў. Год таму ў яе нарадзілася дачка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў