Расейскаму праваабаронцу Льву Панамарову сілавікі палепшылі ўмовы ўтрымання ў камеры


У камеру да расейскага праваабаронцы Льва Панамарова перавялі семярых правапарушальнікаў, якія не паляць. 77-гадовы лідар руху «За правы чалавека» адбывае пакаранне ў спецпрыёмніку. Раней у камеры з ім знаходзіліся асобы, якая паляць, у сувязі з чым Панамарову было цяжка дыхаць.

Панамарова арыштавалі 5 снежня. Суд пастанавіў арыштаваць праваабаронцу на 25 дзён. Падставай для такога выраку паслужыў залік праваабаронцы ў Facebook прыняць удзел у акцыі падтрымання фігурантаў справы «Новай велічы» і «Сеткі», якая адбылася ў Маскве 28 кастрычніка. 7 кастрычніка Масгарсуд скараціў тэрмін арышту праваабаронцы з 25 да 16 дзён.
Раней праваабаронцы звярталі ўвагу на кепскія ўмовы ўтрымання Панамарова. Але супрацоўнікі спецпрыёмніка не прынялі гэтага да ўвагі, таксама не было вырашана пытанне з рэкамендацыямі аб штодзённым аглядзе Панамарова лекарамі. І толькі цяпер сілавікі пайшлі на некаторыя саступкі.

«Кіраўніцтва спецпрыёмніка №1 ГУ МУС Расеі па Маскве перавяло да Панамарова грамадзянаў, якія не паляць, такім чынам праблему атрымалася вырашыць», – распавёў старшыня грамадскай назіральнай камісіі Іван Мельнікаў.

Паводле яго слоў, гэта адбылося, у тым ліку, дзякуючы «аператыўнаму рэагаванню» упаўнаважанай па правах чалавека ў Расеі Таццяны Маскальковай.

 

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў