Расейскага журналіста Ілью Азара затрымалі ноччу ў яго кватэры і склалі пратакол за ўдзел у акцыі 31 жніўня


На журналіста Ілью Азара склалі пратакол пра паўторнае парушэнне правілаў правядзення мітынгаў (частка 8 артыкула 20.2 КоАП) з-за акцыі 31 жніўня. Пра гэта «МБХ медиа» распавёў яго адвакат Міхаіл Бірукоў.

«На яго склалі пратакол паводле часткі 8 артыкулу 20.2 КоАП. Сёння ў дзве гадзіны дня адбудзецца суд па меры стрымання», – сказаў Бірукоў.

Пакаранне паводле часткі 8 артыкулу 20.2 КаАП прадугледжвае арышт на 30 дзён, або штраф да 300 тысяч рублёў (4500 долараў ЗША).

Іллю Азара затрымалі ў Маскве напярэдадні вечарам у яго доме. Затрыманню не перашкодзіла нават тое, што ў кватэры засталася адной двухгадовая дачка журналіста.

«Паклаў дзіцяці спаць, выйшаў папаліць на балкон, як наведаліся тры паліцыянты і заявілі, што я затрыманы. Проста ў хатняй вопратцы павялі ў машыну. Тое, што дома засталося адно дзіця, якому няма і двух гадоў, іх не хвалюе», – паведамляў Азар.

Жонка журналіста выказала сваё абурэнне дзеяннямі сілавікоў.

«Я прыехала дадому і знайшла кватэру адчыненай, а дзіця спала ў ложку. Гэта даволі страшна», – напісала Кацярына Кузняцова, жонка Іллі Азара, у сваім Фэйсбуку.

Адвакат журналіста Таццяна Малаканава з гэтай нагоды звярнулася ў пракуратуру Масквы з патрабаваннем правесці правяранне дзеянняў паліцэйскіх, якія пакінулі двухгадовую дачку Азара адной у кватэры пасля затрымання яе бацькі.

Ноччу журналіста адпусцілі.

Начныя затрыманні і пераслед у Маскве

Праваабаронцы заяўляюць, што ўначы таксама зітрымалі Любоў Собаль і Мікалай Ляскіна. Пасля складання пратаколаў іх таксама адпусцілі.

Праваахоўнікі Масквы завялі адміністрацыйную справу паводле артыкулу аб парушэнні парадку арганізацыі акцыі (20.2 КаАП) за мітынг, які адбыўся ў Расейскай сталіцы 31 жніўня. Пры гэтым не ўдакладняецца, супраць каго заведзена справа.

Падчас шэсця ў Маскве 31 жніўня, акцыя прайшла спакойна, затрыманняў не было. На шэсце супраць палітычнага пераследу выйшлі каля 4 тысячаў чалавек.

Hавiны
У Расеі расследаванне «масавых беспарадкаў» узначаліць той жа следчы, што вёў «балотную справу»
2019.08.14 09:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў