Расейскага амбасадара ў Турцыі забілі тэрарысты групоўкі «Джэйш аль-Фатх»


Адказнасць за расстрэл Андрэя Карлава ўзялі на сябе экстрэмісты ўзброенай кааліцыі «Джэйш аль-Фатх». Пра гэта паведаміла ў сваёй электроннай версіі газета «Аль-Яум ас-Сабіа».

«Джэйш аль-Фатх» – так званае войска заваёўвання, якая супрацьстаіць ураду Сірыі ў грамадзянскай вайне. У яе ўваходзіць тэрарыстычная арганізацыя «Джэбхат ан-Нусра».

У ходзе расследавання затрыманыя 13 чалавек. Сярод іх усе сямейнікі 22-гадовага паліцыянта Мэўлюта Мэрт Алтынташа.

Андрэя Карлава застрэлілі 19 снежня ў Анкары на адкрыцці фотавыставы «Расея ад Калінінграда да Камчаткі вачыма падарожніка». 20 снежня яго цела даставілі ў Маскву. 21 снежня яго пахаваюць.

Меркаванні падзяліліся. У той час як замежнапалітычныя ведамствы шматлікіх краінаў асудзілі забойства Карлава, аўтар «New York Daily News» называе падзею не тэрактам, а «караю Пуціна за злачынства ў Сірыі».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў