Расейскае тэлебачанне звярнула ўвагу на цікавыя дэталі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Па БТ гэтага не паказалі


Выданне Mediaiq апублікавала кадры сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ва Ржэве, што не ўвайшлі ў рэпартажы, паказаныя па беларускім тэлебачанні.

Пуцін і Лукашэнка адкрылі Ржэўскі мемарыял савецкаму салдату 30 чэрвеня. Пра гэта распавялі ў праграме Уладзіміра Салаўёва «Масква. Крэмль. Пуцін» у нядзелю 5 ліпеня. «РТР-Беларусь» паказаў сюжэт, але прыбраў іронію на адрас беларускай дэлегацыі і кадры размовы прэзідэнтаў.

У прыватнасці расейскія журналісты заўважылі, што памочнікі Лукашэнка носяць маскі, а ў службе пратаколу прэзідэнта Беларусі нямала жанчын.

Акрамя таго, Лукашэнка выконваў супрацьэпідэмічныя меры і карыстаўся «спецыяльнай асадкай». Пры гэтым папрасіў памочніка нешта прынесці з картэжу. Карэспандэнт «Расеі 1» выказаў меркаванне, што беларускі прэзідэнт падрыхтаваў падарунак для Пуціна.

Напрыканцы Пуцін і Лукашэнка паціснулі рукі і абняліся. Пуцін пасля гэтага не адразу сышоў, а яшчэ махаў услед аўтамабілю Лукашэнкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў