Расейскае тэлебачанне палохае беларускімі грыбамі і ягадамі


Паводле НТВ, самыя небяспечныя для здароўя суніцы і грыбы паходзяць з Гомельскай вобласці.

Сёлета толькі ў адной Маскве кантралёры выявілі толькі ў крамах і на кірмашах 700 кг радыеактыўных суніц і 200 кг грыбоў. Праграма «Наш потребнадзор» на НТВ вырашыла спраўдзіць, наколькі экалагічныя харчы на расейскім рынку.

Паводле працаўнікоў расейскага каналу, прадаўцы на кірмашах хлусяць аб месцы паходжання харчоў або проста нават не ведаюць, адкуль яны.

Пачуўшы ад аднаго з гандляроў, што ягоныя суніцы з Беларусі, здымачная група чамусьці вырашыла, што яны з радыеактыўных лясоў пад Гомлем.

Каб не рызыкаваць здароўем, НТВ раіць гледачам, якія не хочуць рызыкаваць здароўем, хадзіць на кірмашы з дазіметрам.

ДД/cez

Стужка навінаў