Расея спісала афрыканскім краінам пазыкаў на $ 20 млрд


Масква намагаецца прадэманстраваць «вяртанне велічы» Крамля ў Афрыцы. З гэтай мэтай у Сочы ладзіцца саміт «Расея-Афрыка», які сабраў больш за 40 кіраўнікоў афрыканскіх краінаў і ўрадаў, 11 прэм’ер-міністраў і амбасадараў. Такім чынам Масква кідае выклік уплыву ЗША, Кітаю і Еўразвязу на кантыненце, піша newsru.

Кіраўнік Крамля, Уладзімір Пуцін падчас пленарных паседжанняў адзначыў, што Расея мае намер шчыльна супрацоўнічаць з краінамі кантыненту. Дзеля гэтага Масква гатовая на шчодрыя крокі.

«Мы даем гандлёвыя прэферэнцыі, супрацоўнічаем у межах міжнародных структураў. Наша краіна ўдзельнічае ў ініцыятыве па аблягчэнні цяжару запазычанасці краін Афрыкі. Да гэтага часу агульная сума спісання запазычанасці перавышае 20 млрд долараў», – цытуе ТАСС словы Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
46 000 расейцаў пазбавілі правоў кіроўцы праз даўгі
2016.03.27 20:03

Расея мае намер не толькі павялічыць таваразварот з краінамі Афрыкі, але і вайсковую прысутнасць. Яшчэ летась Буркіна-Фасо і Маўрытанія самыя звярталіся да Крамля з просьбай накіраваць сваіх вайскоўцаў для барацьбы з ісламістамі.

Нігерыя таксама мае намер распачаць супрацу ў вайсковай сферы з Расеяй. У прыватнасці, кіраўніцтва краіны мае намер запрасіць вайскоўцаў з Масквы навучаць свой спецназ для барацьбы з тэрарызмам.

СК belsat.eu

Стужка навінаў