Расеец з Беларусі праз Буг прыплыў у Польшчу


Польскія памежнікі з сабакам. Фота: strazgraniczna.pl

Польскія памежнікі затрымалі каля мяжы з Беларуссю нелегальнага мігранта з Расеі. Пра гэта паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Як высветлілася, 29-гадовы грамадзянін Расеі пераплыў раку Буг і скіраваўся ў глыб Польшчы, каб затым патрапіць у Заходнюю Еўропу. Дакументаў, якія б дазвалялі яму знаходзіцца ў краіне, пры сабе расеец не меў.

Расеец спрабаваў патрапіць у Польшчу пад грузавым цягніком

Пасля неабходных працэдураў нелегала перадалі беларускім памежнікам.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары