Расеец спрабаваў увезці ў Беларусь незаконна зброю і алкаголь


Канфіскаваная зброя.
Фота: gtk.gov.by

Берасцейскія мытнікі падчас агляду ў пункце пропуску «Берасце» аўтамабіля грамадзяніна Расеі выявілі зброю, тытунь і партыю алкаголю.

59-гадовы расеец ехаў на асабістым аўтамабілі «Toyota» з Польшчы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Канфіскаваны алкаголь.
Фота: gtk.gov.by

Каб прайсці мяжу, кіроўца выбраў зялёны калідор, але пры даглядзе мытнікі выявілі забароненыя і абмежаваныя да перамяшчэння тавары: траўматычны пісталет «Baikal» з 12 патронамі, тры нажы, гумовую дубінку, тытунёвых снюс і 15 літраў алкаголю.

Праводзіцца праверка, зброя накіраваная на экспертызу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў