Расеец атрымаў 17 гадоў калоніі за перавоз праз мяжу 290 кілаграмаў наркотыкаў


Грамадзяніна Расеі, які спрабаваў перавезці з Літвы праз Беларусь 290 кілаграмаў наркотыкаў, асудзілі да 17 гадоў турмы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.

Расеец на сваім аўто ў адмысловым тайніку яшчэ ў траўні сёлета спрабаваў перавезці 3000 плітак наркотыкаў агульнай масай каля 290 кілаграмаў. Падчас перасячэння мяжы аўтамабіль патрапіў на дадатковы агляд. Гашыш у тайніку выявілі мытнікі.

Канфіскаваны гашыш. Фота – sk.gov.by

Расейца судзілі ў Астравецкім судзе на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. На падставе ч.3 арт.328 КК (незаконнае захоўванне і перавоз наркотыкаў) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў. А на падставе ч.2 ст.328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў.

У выніку суд вынес пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 17 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У Астраўцы судзяць грамадзяніна РФ, які спрабаваў правезці ў Беларусь 290 кілаграмаў наркотыкаў

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары