Раніцай 8 сакавіка сіноптыкі папярэджваюць пра туман


8 сакавіка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Раніцай сіноптыкі папярэджваюць пра густы туман у некаторых раёнах краіны.

Тэмпература паветра днём ад пяці да 11 вышэй за нуль.

У Менску 8 сакавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі па горадзе магчымы невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30-40 %). Тэмпература паветра раніцай ад трох да пяці вышэй за нуль, днём прагназуецца ад сямі да дзевяці цяпла, вечарам будзе ад пяці да сямі са знакам плюс.

Hавiны
У Беларусі ў першыя дні сакавіка тэмпература на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму
2020.03.05 06:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў