Раненні, смерць, пашкоджаныя будынкі. Што вядома пра выбухі ў Менску


Карэспандэнты belsat.eu сабралі для вас актуальныя звесткі пра тое, што адбылося 3 ліпеня падчас святочнага салюту ў Менску, прымеркаванага да афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі.

«Крывавы салют» у Менску.
Фота: «Белсат»

Што адбылося

Салютныя ўстаноўкі планавалася размясціць у парку Перамогі недалёка ад стэлы «Менск – горад-герой», у вайсковым гарадку Уручча, паблізу Чыжоўскіх могілак, у вёсцы Зацень, у мікрараёне Навінкі, на тэрыторыі былога аэрапорту.

Hавiны
«Адыходзім назад!» Відэа выбухаў 3 ліпеня ў Менску
2019.07.04 11:57

Салют пачаўся каля 22:20. Нечакана праз некалькі хвілінаў пачалі выбухаць салютныя ўстаноўкі. Падрывы здарыліся ў трох з шасці месцаў салюту. Агулам адбылося чатыры выбухі.

У выніку былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, ад аскепкаў загінула жанчына 1955 года нараджэння ды пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў. На гэты момант двое чалавек застаюцца ў шпіталях з траўмамі шчакі ды пляча. Вайскоўцы ад выбухаў не пацярпелі.

Акрамя таго, былі пашкоджаныя дамы і збудаванні. У прыватнасці, моцна пацярпеў будынак спартовага комплексу «Дынама». Рамонт будынку ацэньваецца прыкладна на 25 тысяч долараў. Разбітыя 22 вялікія акны і 29 малых.

Hавiны
Салют у Менску выбухнуў занадта нізка. Загінула жанчына
2019.07.04 00:40

Што стала прычынай

Падарваліся вырабы аднаго калібру (195 мм) з пяці, што ўжываліся падчас салюту (105 мм, 125 мм, 150 мм, 195 мм, 310 мм). У Міністэрстве абароны падазраюць, што прычынай падрыву маглі стаць няякасныя зарады 195-га калібру. Пры гэтым за дзень да салюту паведамлялася пра планы выкарыстаць «новыя феерверкавыя вырабы, якіх раней не паказвалі».

Салютныя ўстаноўкі і феерверкавыя вырабы былі набытыя ў расейскім ААТ «Пиро-Росс», але ў гэтай кампаніі ад каментароў адмовіліся.

Меркаванні
Святочная трагедыя
2019.07.04 13:22

У міністэрстве заяўляюць, што зрабілі ўсе неабходныя захады, каб пазбегнуць трагедыі.

Апроч няспраўнасці феерверкавых вырабаў, Следчы камітэт адпрацоўвае яшчэ тры галоўныя версіі: няспраўнасць салютных установак, няправільна зараджаныя салютныя ўстаноўкі ды няправільная эксплуатацыя салютных установак.

Што цяпер

Дзеля высвятлення абставінаў здарэння была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
Адмененая прэс-канферэнцыя пра арганізацыю бяспекі 3 ліпеня
2019.07.04 10:17

За парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі ды прадметамі, якія ствараюць павышаную небяспеку для навакольных, у выніку чаго загінуў чалавек, артыкул КК прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў