«Рамзан – цвёрды як пармезан». Чачэнскі чыноўнік хоча выбачэнняў ад расейскага коміка


Міністр Чачэнскай Рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў лічыць, што расейскі комік Сямён Слепакоў павінен выбачыцца перад зборнай Расеі і Рамзанам Кадыравым.

11 чэрвеня Сямён Слепакоў на сваім YouTube-канале размясціў песню пад назвай «Оле-Оле-Оле», у якой высмеяў нацыянальную футбольную зборную Расеі. На думку аўтара, каманду выратуе толькі замена трэнера. Развязанне – прызначыць кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава на пост галоўнага трэнера.

«Патрэбен нашым тармазам Рамзан, Рамзан, Рамзан», – пяе Слепакоў.

Рамзан Кадыраў вядомы сваёй жорсткасцю, відаць таму, Слепакоў вырашыў, што паставіць на месца расейскіх футбалістаў, якія часцяком пасля паразы закатваюць вечарыны і трапляюць у скандалы, і прымусіць гуляць, можа толькі ён.

«Рамзан, Рамзан, Рамзан, нясецца Жыркоў як Сапсан. Смолаў ідзе на таран, Дзюба ў скоке як Тарзан. Працуе трэнерскі план, не хоча ніхто ў цэлафан. Нервова паліць Зідан, калі трэнеруе Рамзан», – спеў комік.

Учора ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва» гэты твор пракаментаваў міністр Чачэнскай Рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў.

«Не так ужо ўсё і блага з нашай зборнай, каб так здзекавацца над хлопцамі на самым старце», – сказаў Умараў.

У той жа час сам кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі паставіўся да песні дастаткова спакойна.

«Мне песня Сямёна спадабалася, я шчыра пасмяяўся, толькі вось маё слова больш цвёрдае, чым камень, а не сыр. Не думайце, што ў нас у Чачэніі недахоп пачуцця гумару, бо яно не залежыць ад месца пражывання. І ў Слепакова з пачуццём гумару ўсё выдатна, ён жа наш, з Каўказа», – пракаментаваў Кадыраў.

Гэтым разам жарты ў бок Кадырава абышліся. Але вядомыя выпадкі, калі з хлопцы спартыўнага выгляду прымушалі выбачацца перад кіраўніком сваёй краіны і запісвалі гэта на відэа. У Расеі гэта ўжо стала мемам.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў