Рамзан Кадыраў пракаментаваў інфармацыю наконт сваёй хваробы


На фоне чутак аб шпіталізацыі з падазрэннем на каронавірус кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў, што ён «абсалютна здаровы». Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

На мінулым тыдні шэраг расейскіх СМІ паведамілі, што Кадыраў знаходзіцца ў маскоўскай лякарні з падазрэннем на каронавірус. На працягу некалькіх дзён кіраўнік Чачэніі не з’яўляўся на публіцы,

«Калі нават я захварэў, у свеце мільёны людзей заражаныя каронавірусам, дзясяткі тысяч памерлі, я што, не чалавек? Не маю права захварэць? Не маю права паставіць кропельніцу і падняць імунітэт? Я абсалютна здаровы чалавек», – сказаў Кадыраў у прамым эфіры ў Instagram, які вёў яго памочнік, дырэктар ЧГТРК «Грозны» Ахмед Дудаеў.

Каментуючы інфармацыю СМІ, згодна з якой яго нібыта шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную лякарню ў Маскве, Кадыраў заявіў, што кожны год праходзіць там дыспансерызацыю.

Пасля эфіру Кадыраў апублікаваў допіс у сваім тэлеграм-канале – там ён таксама сцвярджае, што здаровы.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў