Рамонт гандлёвага цэнтру ​​«Арэна-Сіці» будзе завершаны да Калядаў


Завяршыць рамонт падвеснай столі, што абрынулася ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ​​«Арэна-Сіці» і цалкам адчыніць гандлёвы цэнтр для наведнікаў плануецца да 25 снежня. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Віктар Лапцеў.

Паводле чыноўніка, цяпер працы на аб’екце вядуцца нават у кругласутачным рэжыме, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Да 25 снежня мяркуецца аднавіць і пафарбаваць ажно 6 тысячаў квадратных метраў падвясной столі. Пакуль рабочыя аднавілі каля тысячы квадратных метраў.

12 лістапада ў цэнтры ​​«Арэна-Сіці» абрынулася падвясная столь. Пацярпелі дзве дзяўчыны.

Аб’ектыў
У гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці» у Менску абвалілася столь. LIVE з месца здарэння
2018.11.12 20:42

СК, belsat.eu

Стужка навінаў