Рамэа з Хабараўску пераадолеў 8000 км дзеля каханай, але падчас сустрэчы расчляніў яе


У Маскве арыштавалі 16-гадовага падлетка з Хабараўска. Хлопец падазраецца ў забойстве сваёй равесніцы, жыхаркі Масквы. Маладыя людзі цягам года перапісваліся праз інтэрнэт.

16-гадовая дзяўчына знікла яшчэ 26 жніўня. Лёс дзяўчыны быў невядомая аж да 19 кастрычніка: амаль праз два месяцы было знойдзена ейнае цела.

Паводле прэс-службы Следчага камітэту Масквы, 16-гадовы хлопец прызнаўся ў здзяйсненні забойства. Ён распавёў праваахоўнікам, што не збіраўся забіваць дзяўчыну.

Хлопец зняў кватэру, у якую запрасіў ахвяру. З невядомых прычынаў падлеткі пасварыліся. Хлопец схапіў нож і ўдарыў пацярпелую. Дзяўчына памерла на месцы. Падазраваны спалохаўся і разрэзаў цела на кавалкі. Пазней ён паказаў следчым, дзе выкінуў часткі цела.

Зараз 16-гадовы падлетак знаходзіцца пад вартай, а следчыя працягваюць высвятляць акалічнасці трагедыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле moscow.sledcom.ru

Стужка навінаў