Раманчук: Руды – прагрэсіўны кадр, але эканомікаю кіруе сельскагаспадарчая акадэмія


Кірыл Руды.
Фота: twitter.com/kvrudy

Беларускі праўладны эканаміст Кірыл Руды, які праславіўся як аўтар шэрагу ліберальных прапановаў для эканомікі Беларусі ды апошнія гады працаваў у Кітаі, неўзабаве можа вярнуцца ў Беларусь. Тым не менш, чакаць ад гэтага нейкіх зменаў у беларускай эканамічнай мадэлі не даводзіцца, заявіў у каментары belsat.eu кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

«У прапановах Кірыла Рудага няма нічога надзвычайнага. Гэта тое, што прапануе кожны год і Міжнародны валютны фонд, і Сусветны банк, і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця. Гэта той стандарт, які не падыходзіць для Беларусі, бо ў Беларусі трэба больш радыкальны сістэмны падыход як для краіны, якая не мае ні вяршэнства права, ні незалежнай судовай сістэмы. Якая мае недавер да дзяржавы», – адзначыў суразмоўца.

Hавiны
Праўладны ліберал Руды вяртаецца ў Беларусь з Кітаю
2020.01.30 13:05

Паводле Раманчука, «не ў Кірыле Рудым справа, а справа ў тым, што людзей, якіх прызначаюць на пазіцыі, якія кіруюць эканамічным блокам».

«Трэба закрыць БДУ, закрыць наргас, закрыць усе менскія вну і зрабіць цэнтральным вну для падрыхтоўкі кадраў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію», – мяркуе Яраслаў Раманчук.

Эканаміст нагадаў, што менавіта БДСГА ў Горках скончылі міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў і намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Бельскі, які кіруе эканамічным блокам.

Аднаўляецца
Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
2020.01.30 10:27

«Міністэрства эканомікі ўзначальвае чалавек, які 17 гадоў выкладаў будаванне тэхнічных сельскагаспадарчых машынаў. Добрая галіна, але што нам з гэтага? Другое прызначэнне – гэта чалавек, які ўзначальваў Інстытут эканомікі Нацыянальнай Акадэміі навук. Дзе яго працы? Дзе яго тэорыі? Як ён увогуле ставіцца да ключавых праблемаў і выклікаў нашай краіны? Што зрабіў першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой? Чаму яны замарозілі ўсе перамовы з бізнесам, чаму не слухаюць людзей, якія маюць рынкавую кропку гледжання? Чаму не падпісалі карту з Сусветным банкам адносна тых базавых рэчаў, пра якія ў сваёй кнізе напісаў спадар Руды? Я бачу, што ідзе нейкая пракрастынацыя. Галачна-палачная сістэма застаецца ў попыце, бо іншай сістэмы ў галаве Аляксандра Лукашэнкі няма», – адзначыў Яраслаў Раманчук.

Суразмоўца прызнаў, што Кірыл Руды «з’яўляецца значна больш прагрэсіўным кадрам», з якім у яго шмат агульнага і ў тэорыі, і ў палітэканоміі.

Hавiны
Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі
2020.01.04 11:19

«Але справа не ў Рудым, а ў тым, што будзе з краінай, прэзідэнт якой робіць стаўку на людзей, якія не маюць ні тэарэтычнага, ні практычнага досведу трансфармацыі эканомікі ў сітуацыі, калі яна, як кажа Лукашэнка, знаходзіцца адной нагой у бездані», – падкрэсліў эканаміст.

30 студзеня Лукашэнка правёў кадравы дзень. Новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за эканоміку, стаў Валерый Бельскі, экс-дырэктар Інстытуту эканомікі НАН Беларусі. На гэтай пасадзе ён змяніў Мікалая Снапкова, які прызначаны надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Кітаі.

З 2016 года беларускую амбасаду ў Пекіне ўзначальваў Кірыл Руды. Да гэтага ён тры гады працаваў эканамічным памочнікам кіраўніка Беларусі. Вядомасць яму прынесла кніга «Фінансавая дыета. Рэформы дзяржаўных фінансаў Беларусі», у якой ён прапаноўваў дастаткова ліберальныя рэчы.

Сярод ягоных прапановаў – вывесці з падначалення міністэрстваў у больш свабоднае плаванне прадпрыемствы, увесці для іх не толькі адміністрацыйна-камандныя, але і добраахвотна-рынквавыя стымулы. Таксама ён выступаў за больш шырокую прыватную ўласнасць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў