Раман Віктара Марціновіча стаў лідарам продажаў на кніжным кірмашы ў Менску


«Белкніга» апублікавала топ-5 кніг, якія найбольш прадаваліся на стэндзе кампаніі падчас кніжнай выставы ў Менску. Першае месца заняў раман Віктара Марціновіча «Мова».

Паводле «Белкніга», раман Віктара Марціновіча «Мова» – сапраўдная беларуская антыўтопія. Першы тыраж у 1000 асобнікаў разышоўся ўсяго за два тыдні. Акрамя таго кніга Віктара Марціновіча ўвайшла таксама ў ТОП-10 самых прадаваных кніг году.

Паводле кампаніі на яе стэндзе карысталіся попытам кнігі «Каханак вялікай мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага, «Серьга Артемиды» Тацяны Усцінавай, «Время секонд-хэнд» Святланы Алексіевіч, «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча і «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

Hавiны
Фільм паводле кнігі Марціновіча выйграў кінапрэмію ў Нямеччыне
2019.10.20 08:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў