Раман Галоўчанка распавёў, калі будуць адноўленыя авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны з Расеяй


Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расеяй, якія былі перапыненыя ў сакавіку ў сувязі з пандэміяй, будуць адноўленыя ў бліжэйшыя дні. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, піша БелТА.

Нагадаем, сёння Галоўчанка праводзіў перамовы з прэмʼер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным у Маскве.

«Мы закраналі гэтае пытанне. Расейскі бок маніторыць сітуацыю зыходзячы з свайго эпідэміялагічнага становішча. Як мы зразумелі, чакаецца, што ў бліжэйшыя дні будуць адноўленыя транспартныя зносіны з Рэспублікай Беларусь», – адзначыў Раман Галоўчанка.

Адказваючы на ​​дадатковае пытанне аб канкрэтных тэрмінах адкрыцця мяжы, кіраўнік ураду сказаў:

«Канкрэтна пакуль не называюць, просяць пачакаць афіцыйнага рашэння».

Hавiны
Расейскі прэм’ер заявіў пра важнасць паглыблення інтэграцыі з Беларуссю
2020.07.14 16:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў