Раман Бяссмертны: Украіна мусіла прыпыніць удзел у менскім працэсе


Прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе Раман Бяссмертны лічыць, што Кіеў мусіў прыпыніць удзел у менскім перамоўным працэсе, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні рэжыму цішыні. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю «Укринформ».

Паводле Бяссмертнага, Украіна мусіла пайсці на прыпыненне перамоваў пасля гібелі чатырох вайскоўцаў на Данбасе.

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе ўзгадніла бестэрміновае спыненне агню на ўсходзе Украіны з паўночы 21 ліпеня. Аднак 6 жніўня ў выніку абстрэлу баевікамі пазіцыяў у раёне Паўлаполя загінулі чатыры байца 36-й брыгады марской пяхоты. Баевікі адкрылі агонь, калі ўкраінскія вайскоўцы займаліся інжынернымі працамі. Праз гібель вайскоўцаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў кіраўнікоў Францыі, Германіі і РФ «як мага хутчэй сабрацца» для аднаўлення перамоваў у нармандскага фармаце.

«Чаму я апошнія два дні настойваю на тым, што трэба было зрабіць заяву, што Украіна прыпыняе ўдзел у менскім працэсе да таго моманту, пакуль не збярэцца нармандскі фармат і не вырашыць пытанне адказнасці тых, хто здзейсніў гэтае злачынства? Таму што дамоўленасці сапраўды прадугледжваюць адказнасць. У выніку таго, што адбылося, маглі быць сарваныя не толькі дамоўленасці, а маглі пачацца шырокамаштабныя баі. Пакуль не будзе прыцягнуты да адказнасці той, хто зрабіў, хто даў каманду, ніякіх крокаў далей не можна рабіць. Так выпрацоўваюцца механізмы», – заявіў Раман Бяссмертны.

«Калі дамовіліся прыцягнуць да адказнасці, трэба адпаведнымі дзеяннямі дасягаць гэтага: збіраецца нармандскі фармат, разбіраюць сітуацыю, прыцягваюцца да адказнасці вінаватыя, інакш мы ніколі не дасягнем «рэжыму цішыні». А як, не дасягнуўшы рэжыму цішыні, можна працаваць?» – адзначыў Раман Бяссмертны.

Лукашэнка падтрымаў прапанову Зяленскага

Нагадаем, у ліпені Уладзімір Зяленскі прызначыў Рамана Бяссмертнага ў Трохбаковую кантактную групу па ўрэгуляванню сітуацыю на ўсходзе Украіны. У Менску Бяссмертны прадстаўляе Украіну ў працоўнай падгрупе па палітычных пытаннях.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары