Ракетны ўдар па Азербайджане: 13 асобаў загінулі і 52 параненыя


Улады Азербайджану абвінавацілі Арменію ў нанясенні ракетных удараў па горадзе Гянджэ, у выніку якога памерлі 13 асобаў і польш за 50 атрымалі раненні. Ерэван дачыненне да абстрэлу адмаўляе.

Ільхам Аліеў пад час звароту да народа 17 кастрычніка 2020 года.
Фота: president.az

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў назваў ваенным злачынствам ракетныя ўдары па горадзе Гянджэ і заявіў, што кіраўніцтва Арменіі павінна панесці адказнасць за абстрэлы грамадзянскага насельніцтва і паабяцаў адказаць на ім на полі бітвы.

ВІДЭА
Беларускія пілоты хаваюць палёты ў Азербайджан. Як Лукашэнка ўзбройваў рэжым Аліева?
2020.10.11 09:36

Баі агульнай мяжы Арменіі і Азербайджану – у непрызнанай рэспубліцы Нагорны Карабах пачаліся 27 верасня. Краіны абвінавачваюць адна адну ў развязанні ваенных дзеянняў. У Карабаху паведамляюць, што іхныя населеныя пункты, у тым ліку сталіцу, абстрэльвае артылерыя.

Арменія ў звязку з ваеннымі дзеяннямі абвесціла ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю. У Азербайджане – частковая мабілізацыя і ваеннае становішча толькі ў некаторых рэгіёнах.

МЗС Турцыі асудзіла абстрэл і выказала ўпэўненасць, што вінаватыя «заплацяць за гэтае злачынства».

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў