Ракетная школа ў Горадні запусціла ў паветра Дзеда Мароза


А таксама пеўня і снегавіка.

Гарадзенская лабараторыя касмічнага мадэлявання ладзіць адзіную гэткую імпрэзу ў Беларусі ўжо цягам дзесяці гадоў. Вучні лабараторыі запускаюць у неба самаробныя ракеты ў выглядзе святочных сімвалаў.

Гарадзенскія мадэлісты запускаюць самаробныя ракеты ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«У гэтым годзе акрамя снегавіка, Дзеда Мароза і ялінкі мы вырабілі сімвал года, што адышоў – пеўня, – з якога пасля запуску вылеціць плюшавы сабака. Такую ракету зрабіць досыць складана, бо яна мае не зусім традыцыйны выгляд, і не заўсёды добра лётае, але пасля спробаў і памылак у дзетак усё атрымліваецца. Я думаю і дзецям, і гледачам гэта цікава, бо ў Беларусі такога больш няма», – кажа кіраўнік лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання Аляксандр Ліпай.

На стадыёне «Нёман» мадэлісты паставілі імправізаваны касмадром, з якога дзеткі запускалі свае ракеты. Такую ракету можна змайстраваць проста з паперы, аднак галоўнае вырабіць рухавік.

Гарадзенскія мадэлісты запускаюць самаробныя ракеты ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Гарадзенскія мадэлісты запускаюць самаробныя ракеты ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Ракета-снегавік. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Гарадзенскія мадэлісты рыхтуюцца да запуску ракеты ў выглядзе пеўня. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Гарадзенскія мадэлісты запускаў ракетаў. 2 студзеня 2017 года. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Ракета-Дзед Мароз. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Сама Школа касмічнага мадэлізму ў Горадні існуе ўжо 25 гадоў, а гарадзенскія мадэлісты вядомыя паза межамі краіны. Выхаванцы школы не раз станавіліся чэмпіёнамі на міжнародных спаборніцтвах. На сёння ў гуртку займаецца 15 чалавек ад 10-і да 22-х гадоў.

Паўліна Валіш

Стужка навінаў