«Ракаўскі фэст» запрашае ў «сталіцу кантрабандыстаў»


2 верасня ў Ракаве ў трэці раз пройдзе фестываль культураў «Ракаўскі фэст».

«Ракаў – полікультурнае мястэчка, у якім здаўна цесна пераплеценыя культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў», – адзначае адзін з арганізатараў мерапрыемства Інстытут Польскі ў Менску.

Наведнікі фестывалю пазнаёмяцца з польскай, беларускай, літоўскай і габрэйскай культурамі. У праграме фэсту экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», кірмаш «Горад майстроў», фота-пленэр, флэшмоб «Затанчым разам» і «Спеўны сход».

На «Ракаўскім фэсце» можна будзе пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.

Хэдлайнерамі мерапрыемства стануць гурты «Стары Ольса» і «Kapela ze wsi Warszawa».

Уваход вольны.

Стужка навінаў