Райвыканкам у Глуску «выпісаў» на прымусовую нарыхтоўку сена сотні бюджэтнікаў


Праваабаронцы паскардзіліся ў пракуратуру на «барскае» распараджэнне райвыканкаму.

У рукі праваабаронцаў з Цэнтру «Вясна» трапіла афіцыйнае распараджэнне «Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў, у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацыяў Глускага раёну павінны забяспечыць накіраванне «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку» супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.

Чыноўнікі нават паставілі канкрэтныя задачы па нарыхтоўцы – па 300 кг з асобы, ды склалі табліцу – па колькі «добраахвотнікаў» мусіць скіраваць кожная з бюджэтных арганізацыяў.

sena-glusk-60608

Праваабаронцы ПЦ «Вясна» лічаць, што такое распараджэнне з’яўляецца незаконным, парушае дзейнае працоўнае заканадаўства, Канстытуцыю, а таксама міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія былі ратыфікаваныя Беларуссю. Яны просяць пракуратуру правесці праверку, скасаваць распараджэнне, а таксама прыняць меры пракурорскага рэагавання ў дачыненні да старшыні Глускага райвыканкаму В.Л. Царыкава.

МЛ, паводле spring96.org

Стужка навінаў