Рахункі кліентаў страхавой кампаніі «Кентаўр», дзе раней былі ператрусы, заблакаваныя


Аніякіх тлумачэнняў прадстаўнікі кампаніі пакуль што не атрымалі, піша TUT.by.

Рахункі кліентаў страхавой кампаніі «Кентаўр» ад пятніцы заблакаваныя. Зараз кіраўніцтва кампаніі праз адвакатаў разбіраюцца з праблемамі, але паводле дырэктара «Кентаўра» Сяргея Прахорчыка, на сітуацыю яны паўплываць не могуць.

«Мы нанялі адвакатаў, спрабавалі нешта высветліць, патрабаваць, каб рахункі размарозілі, але пакуль што аніяк не можам паўплываць на сітуацыю. Нейкіх тлумачэнняў нам так і не далі. Зараз нам не даюць разлічвацца з людзьмі, і гэта кепска», – кажа Сяргей Прахорчык.

Пасля ператрусаў 11 чэрвеня ў кампаніі забралі дакументы па фармаванні ўстаўнога фонду, пратакол сходу акцыянераў, базу па бухуліку, два працоўных ноўтбука, два тэлефона. Аднак анікога нікуды не выклікалі, не дапытвалі і не прад’яўлялі абвінавачванні.

Hавiны
Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў адразу дзве крымінальныя справы
2020.06.11 23:10
  • «Кентаўр» – гэта старэйшая недзяржаўная страхавая кампанія ў Беларусі. Яна працуе ад 1991 году.
  • У чацвер 11 чэрвеня ператрусы прайшлі ў «Белгазпрамбанку», «ПрыватЛізінгу» і «Кентаўр». Пазней ДФР Дзяржкантролю абвясціў, што былі заведзеныя дзве крымінальныя справы.
  • Аляксандр Лукашэнка заявіў, што па справе «Белгазпрамбанку» праходзяць 15 чалавек. Вінаватасць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі нібыта была даказаная.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў